Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Кастапраў Сельвес ладзіў людзей

Ганна КАНДРАЦЮК

— Нэ пудскакуй — бо як дам, то до костоправа повэзут!

Такімі словамі гасілі імпэт перад заўзятай бойкай яшчэ ў канцы ХХ стагоддзя на Гайнаўшчыне. У народзе памяталі, што хірургсамавук складаў косці не толькі ў звычайных ахвяр катастроф. Ён ратаваў ад смерці збітых удзельнікаў сваяцкай ці сяброўскай дракі, якой не жадалі заносіць у міліцыйныя пратаколы і пракурорскія параграфы. І хоць народнага хірурга даўно ўжо не было ў жывых, яго легендарную асобу выклікалі ў знак перасцярогі і прымірэння.

Дапамагала!

Сёння ўжо немагчыма даказаць, каго дакладна прызывалі ў знак прымірэння мае падгайнаўскія аднавяскоўцы — ці славутага кастаправа з Вілюкоў ці з Занавінаў? Магчыма, іх слава злілася ў адну пушчанскую песню, якая мацавала веру ў самастойнасць і самавітасць людзей лесу, якім не заўсёды падабаліся парадкі вонкавага свету. Лекарыкастаправы дзейнічалі на прынцыпах падобных да шаптух і знахароў, таму туземцы давяралі ім больш, чым прафесійным хірургам і спецыялістам.

Верагодна, на славу легендарных лекараў паўплывала яшчэ блізкасць паміж іхнімі вёскамі. Да канца вайны Занавіны знаходзіліся ў Польшчы. І калі ўлічыць лясныя дарогі напрасткі, і адсутнасць мяжы, яны тры крокі ад Вілюкоў. Да таго распаложаны пры Гайнаўскай дарозе, па якой жыхары Падляшша раней дабіраліся ў Камянец.

— А да нашага Сельвеся з цэлага свету цягнулі, — скажуць з сантыментам апошнія жыхаркі Занавін. — Ажно з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF