Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Аж згасне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Цікавасць першай ступенькай у пекла. Дзесьці за маімі вушамі прагучала чутка, што Віктар Стахвюк сарганізаваў беларускі флот і што ёсць пра гэта нейкая кніжка. І вось выказаў я ўголас зацікаўленне тэмай. Ну і рэдакцыйная сяброўка Ганна Кандрацюк абнародавала мне, што такую кнігу мне даставіць, адно з умовай, што я напішу тае кнігі рэцэнзію. Такой цаны не хацелася мне плаціць, але ж не буду нягожа адступаць ракам, толькі трэба было акунём горка праглынуць той кручок. Жанчына — найкаварнейшы вораг чалавека...

Кнігу Віктара Стахвюка „Пакуль змеркне дзень” атрымаў я амаль маланкава, прачытаў з памяркоўнай хуткасцю, толькі з тою рэцэнзіяй мне неяк не выходзіла рушыцца з месца. Ну, думаю, можа неяк справа, як гэта гаворыцца, разыдзецца па касцях. Але ж усётакі абавязацельства вісела нада мною Дамоклавым мячом. Буду так адкладваць і адкладваць, то ж настане немінучы час стаўлення перад святым Пятром, а ён жа зараз загляне ў свае паперы, дзе абавязацельствы падкрэслены — так мне здаецца — чырвонай ззяючай фарбай. І што я яму скажу, што вярнуся і зараз жа напішу. А ён мяне скіруе не ў той ландшафт, дзе абвешаны медалямі народ шчасліва катаецца на лыжах і каньках, але накіруе ў той краявід, дзе кіпяць катлы са смалою і грэшнікамі, а рагатыя выгадна сядзяць за пультамі кіравання робатамі, што падаюць звадкаваны газ у пякельныя топкі...

За той час, калі я марудзіў, маглі ўжо паўстаць шматлікія рэцэнзіі згаданай кнігі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF