Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Пра любоў і нянавісць у аўтабіяграфічнай прозе Віктара Шведа і Васіля Петручука

Альжбета КЕДА

Дом — месца, дзе творыцца гісторыя штодзённасці і лёс кожнага асобнага чалавека. Зразумела, што ў аўтабіяграфічных творах ён мае важнае значэнне. Не выключэнне кнігі ўспамінаў „З Мора ў горад” Віктара Шведа і аповесць Васіля Петручука „Пожня”, у якіх кожны з аўтараў прапануе не толькі даволі разгорнутае апісанне роднае сядзібы, хаты, інтэр’еру, але перадае свет жыцця героя, сям’і. Што да творчасці В. Шведа, то недарэмна ўжо ў назве найбольш поўнага артыкула пра ягоную паэзію Б. Белаказовіч вылучае топас дома: „Dom rodzinny, ziemia i mowa ojczysta jako toposy w spuściźnie poetyckiej Wiktora Szweda”.

Памяць кожнага чалавека ўнікальная, яна выхоплівае са шматлікіх падзей тое, што закранула пачуцці, выклікала ў сэрцы радасць ці боль. Таму і цікава сустрэць у такіх творах не агульнавядомае, а выключнае, адметнае, перажытае асабіста. Але і з гэтага перажытага пісьменнік таксама выбірае ў залежнасці ад многіх фактараў. Пішучы пра аўтабіяграфічную прозу Барыса Мікуліча, літаратуразнаўца В. Стральцова закранае пытанне „аб адметнасці самаўсведамлення асобы, ахопу ўласнага душэўнага вопыту і таго індывідуальнаканкрэтнага размеркавання акцэнтаў, якое і вызначае, урэшце, якія менавіта моманты бягучага душэўнага жыцця і ўласна біяграфічныя, падзейныя элементы аўтар можа і хоча замацаваць для іншых і самога сябе, а што ён пакідае нявыяўленым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF