Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Як пералічыць багацце...

Уршуля ШУБЗДА

Магло б здавацца, што Беларусь адкінула Захад, вяртаючыся да найлепшых часоў, якія спазналі яе жыхары. Часта адзначаецца, што не былі гэта часы пад палякамі — Рэччу Паспалітай, першай ці другой, але часы СССР. І хаця Беларусь аддаляецца як ад Польшчы, так і Еўропы, то сёння ці ў Беларусі, ці на Падляшшы няма так малой вёскі, каб не жыў у ёй хтосьці, хто думае і жыве інакш, побач ці супраць большасці.

Жыццё ў Беларусі — няпростае. Нягледзячы на дыктатуру, вёскі застаюцца каляровымі, прыязнымі месцамі. Здаецца, што час тут спыніўся шмат гадоў таму, тым больш што ў такіх вёсках найчасцей засталіся толькі людзі, якім за 80 і болей, якія нікуды не выязджаюць, а адной крыніцай ведаў з’яўляецца дзяржаўнае тэлебачанне. Прылукі — вёска аддаленая на пяць кіламетраў ад Міра — жамчужыны Беларусі, які ахвотна наведваюць турысты, такая толькі звонку. Спадар Паўлавіч выехаў аж у сам Мір, каб удалося папасці і ў Прылукі.

— Едзеце за мной. Інакш не трапіце, — сказаў.

У туманах пылу, які падымаўся на жвіроўцы, цяжка было прыкмеціць стары «Мерседэс» спадара Паўловіча. Ахвотна паставіліся мы да прапановы нашага правадніка, каб далей паехаць на яго машыне. Вузенькая дарога сярод лесу, здавалася, вядзе нікуды. Неўзабаве з’явілася вёска: маляўнічыя драўляныя хаткі, дзенідзе памаляваныя на сіні колер і салідныя платы.

— Тут амаль усё раскупілі пад дачы, — патлумачыў Паўлавіч, — мясцовых засталося (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF