Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Пра літаб’яднанне «Белавежа» ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 13 кастрычніка бібліятэкарка Віялета Андрасюк арганізавала сустрэчу са старшынёй Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» паэтам Янам Чыквіным і паэтэсай Галінай Тварановіч. Была яна прымеркаваная да 60годдзя літаб’яднання. Спатканне ў зале з этнаграфічнай выставай «Беларускі двор» вёў гайнаўскі пісьменнік і журналіст Радыё Рацыя Міхась Андрасюк.

Сустрэчу адкрыла музейная бібліятэкарка Віялета Андрасюк, якая наладзіла яе ў рамках пастаянна рэалізаванага ў Гайнаўскім белмузеі праекта «Кірыліцай пісанае». Яшчэ ў пачатку спаткання Міхась Андрасюк успомніў выказванне светлай памяці пісьменніка Сакрата Яновіча, што «польская літаратура — гэта літаратура польская і беларуская».

— Ні ўкраінцам, ні літоўцам, ні ніводнай іншай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, за выключэннем беларусаў, не ўдалося стварыць сваёй літаратуры, хаця выдаваліся кніжкі паэзіі і прозы на мовах розных нацыянальнасцей. Нават ніводнай нацыянальнай меншасці на захадзе Еўропы не ўдалося стварыць сваёй літаратуры ў такім маштабе, як была створана беларусамі ў Польшчы беларуская літаратура. Мы, беларусы ў Польшчы, выдалі ажно пад трыста кніжак на роднай мове. Першай літаратурнай кніжкай, выдадзенай пасля вайны на Беласточчыне, быў зборнік вершаў «Рунь», надрукаваны не на польскай, а менавіта на беларускай мове, — удакладніў паэт Ян Чыквін.

Першым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF