Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Выбарчы марафон (4)

Яўген ВАПА

Ну і першыя выбары ў марафоне галасавання за намі. Яшчэ толькі другі тур, у тым ліку ў БельскуПадляшскім і ўсё стане зразумелым наконт пераможцаў. Але адно з упэўненасцю трэба сказаць, што выйгранымі аказаліся выбаршчыкі. Выбарчая яўка на ўзроўні пяцідзесяці чатырох працэнтаў паказала, што людзі змаблізаваліся і прагаласавалі часта не толькі за сваімі кандыдатамі, але супраць палітычнай канкурэнцыі. Самаўрадавыя выбары 2018 года ў многім нагадвалі рэферэндум паміж дзейснай уладай і апазіцыяй. Такі падыход быў на руку адным і другім, але вельмі знішчальным для меншых партый і грамадзянскіх ініцыятыў. Каток вялікай палітыкі, на жаль, раз’ехаў такія выбарчыя камітэты. І здаецца на доўгія гады адбярэ ахвоту многім людзям балатавацца з незалежных спіскаў. Затое палітычныя партыі стануць месцам яшчэ большай унутрыпляменнай грызні і няспынных войнаў. Калі параўнаць сёлетнія выбары з выбарамі 2014 года, то аж надта выразна кідаецца ў вочы значна меншы працэнт адданых няважных галасоў. Значыць «славутая кніжачка» і быццам непісьменныя выбаршчыкі прамінулі як нейкі прывід. Але з тым зніклым прывідам знікла таксама і выбарчая перамога Польскай сялянскай партыі, якая ў маштабе краіны страціла найбольш радных у ваяводскіх сейміках. Прайгралі яны нават у Свентакшыскім і Люблінскім ваяводствах у карысць Права і справядлівасці. Такое адбылося і ў нашым ваяводстве, дзе ПіС атрымаў 41,64% галасоў, Грамадзянская кааліцыя 24,14% і ПСЛ 15,66%. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF