Ніва № 44 (3260), 4 лістапада 2018 г.

Пра нас і Гандурас

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі вы думаеце, што паміж Рэспублікай Беларусь і далёкім цэнтральнаамерыканскім Гандурасам на іншым канцы планеты няма падобнага, то вы моцна памыляецеся. Ёсць адна значная рэч, якая дазваляе рабіць хоць і супярэчлівыя, але выразныя паралелі.

З Гандураса мнагатысячнай калонай у бок Злучаных Штатаў Амерыкі рухаецца вялізны натоўп мігрантаў. Яны ідуць з цэнтральнай часткі амерыканскага кантынента магутнай хваляй праз дзве тысячы кіламетраў, праз Гватэмалу і Мексіку і маюць цвёрды намер дасягнуць тэрыторыю ЗША. Ліберальныя медыі называюць гэтых людзей чамусьці бежанцамі. Але зусім незразумела, чаму ўся гэтая агромністая арда не выходзіць на вуліцы сваёй сталіцы Тэгусігальпы і не патрабуе ў свайго ўрада змены парадкаў. Незразумела, чаму людзі не хочуць памяняць жыццё ў сваёй краіне да лепшага, уладкаваць эканоміку і працаваць на свой дабрабыт дома. У Гандурасе няма зараз ні вайны, ні жахлівых прыродных катаклізмаў. Ніхто не захоплівае гэтую краіну і не замахваецца на яе тэрытарыяльную цэласнасць. Але тысячы гэтых, пераважна маладых і здаровых людзей, якія хочуць быць дармаедамі ў багатай краіне, пакідаюць сваю радзіму і пруцца ў ЗША. Больш таго, гэтыя людзі настроены надзвычай агрэсіўна ў дачыненні да багатай і развітай краіны, куды яны так апантана імкнуцца — то сцягі ЗША паляць, то вінавацяць ва ўсім урад гэтай краіны. А англійскую мову і вучыць не збіраюцца. Пра якую тут інтэграцыю новых фальшывых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF