Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Плакалі, што ў небе было чутна! (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Цуд у Ражкоўцы, улічваючы палітычную карэктнасць, ніколі не набыў шырэйшага значэння. Хоць, калі спытаць каго з жыхароў навакольных вёсак, здарэнне з 28 верасня 1942 года, успамін цудоўнага выратавання ад смерці, дзейнічалі як суцяшэнне. Памяць узнаўляў хрэсны ход, які з царквы на месца няздзейсненага расстрэлу ладзілі ў гадавіну цуду. Гэтая звычка засталася па наш дзень.

— Нашы бацькі пільнавалі дзень і ноч царквы, — кажа Вольга Саевіч.

На зломе шасцідзясятых і сямідзясятых гадоў, калі ў Беларусі шалела атэізацыя, ражкоўцы ў канспірацыі адпраўлялі багаслужбы. У нядзелю і святы непрыкметна адкрывалі дзверы царкоўкі, чыталі на сцішанай ноце літургічныя кнігі, прыпявалі малітвы. Перад Калядамі і Вялікаднем служылі ўсеначную. Вакол будынка выстойвалі вартаўнікі. Яны выгледжвалі надыход ідэалагічных службаў, якія для чыстага спорту арганізавалі тады хапун. Іншая рэч — камуністы не ведалі, як разыграць Ражкоўку. Яны не маглі зруйнаваць месца з за брацкай магілы. Якраз на царкоўным пляцы пахавалі савецкіх партызан з атрада Каўпака...

Захаваць месца абавязвала таксама народная памяць пра спаленую царкву ў Белай. Гэта здарылася ў будзённы дзень. Усе працавалі ў полі. Калі ўбачылі пажар, людзі кінулі работу і напрасткі пабеглі ў Белую. Перад царквой выстойвалі ўжо паліцаі. Яны пад пагрозай расстрэлу не пускалі ўсярэдзіну:

— І адна маладзіца з Ражкоўкі пайшла ў агонь. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF