Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Мастаўляны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апошнія тры дзесяцігоддзі характарызуюцца павышанай грамадскай дынамікай, якая, як мне здаецца, прапануе нашым людзям, як гэта вобразна гаворыцца, вуды і невады, не надта клапоцячыся наяўнасцю рыбы. Для прыкладу — публічная камунікацыя, дзе аўральнымі тэмпамі будуюцца мадэрныя дарогі, з якіх менш спешна знікаюць аўтобусы масавай камунікацыі. Для чарговага прыкладу — каля дваццаці гадоў таму, калі не надта памыляюся, мадэрнізавана была шаша ў напрамку Баброўнік, а пару гадоў таму зніклі з яе аўтобусы грамадскага транспарту, што курсіравалі між Гарадком і тымі ж Баброўнікамі...

Вось надыходзіла свята Іаана Багаслова. Заглянуў я на царкоўны партал і там даведаўся, што ў ліку некалькіх прыходаў, дзе адзначаецца яно асабліва ўрачыста, ёсць і Мастаўляны. Даўнодаўно бываў я ў тамашнім наваколлі, мо ўжо і дзясятак гадоў прамінуў з таго часу. У эпоху курсіравання аўтобусаў у Баброўнікі дабрацца ў Мастаўляны было нескладана: злазіў я з аўтобуса ў Зубках, заглядаў на зарастаючую лесам тамашнюю чыгуначную станцыю, а затым кіраваўся ў бок Свіслачан, ад якіх у Мастаўляны было як шапкай кінуць...

Цяпер у Мастаўляны таксама можна дабрацца пяшком, толькі па іншым маршруце. Можна заехаць у Зубры, але з Беластока аўтобус у Гарадок, з далейшай перасадкай, адпраўляецца ў пяць гадзін раніцы. У Зубры такім чынам можна дабрацца ўжо пад сёмую раніцы. А пазней часу хоць адбаўляй на тыя пяць кіламетраў у Мастаўляны. А дзеля вяртання зноў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF