Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Сёстры Урублеўскія: „Бацьку білі спружынай з волавам”

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёння Дзятлаўшчыну смела можна называць маленькай беларускай Беласточчынай. Сотні беларусаў пасля Другой сусветнай вайны не па сваёй добрай волі прыехалі сюды з беластоцкіх вёсак і гарадоў.

Такі лёс напаткаў і сям’ю Урублеўскіх з вёскі Малешы Вышкаўскай гміны. На Дзятлаўшчыне ў вёсцы Маскалёўцы жывуць сёстры Таццяна і Вольга Урублеўскія. Таццяне Урублеўскай (Крупенік) — 83 гады, а яе сястры Вользе Урублеўсккай (Жыгала) — 89 гадоў. Жанчыны даволі жвавыя яшчэ, рухавыя, жывуць на адной вуліцы ў розных хатах, мужыкі даўно памерлі, а яны так і не выходзілі больш замуж.

Таццяна Крупенік усё жыццё адпрацавала ў калгаснай бухгалтэрыі, а яе сястра Вольга — паляводам. На здароўе жанчыны не скардзяцца, хаця ўзрост дае пра сябе знаць. „Як вы трапілі ў Маскалёўцы на Дзятлаўшчыну з Малешаў?”, — пытаюся ў сясцёрбеларусак. „Пра гэта можна распавядаць доўга, — кажуць жанчыны. — Мы ўсё памятаем, бо прыехалі на Дзятлаўшчыну ў 1946 годзе. Спачатку прыехалі на станцыю Наваельня. Там нас бацька часова пакінуў, а сам паехаў шукаць на Дзятлаўшчыне пустыя будынкі, куды можна было б засяліцца. Шукаў цэлы тыдзень, а потым знайшоў нейкую хібару ў Маскалёўцах, куды мы і пераехалі жыць. З гадамі, калі павыходзілі замуж — пабудавалі свае хаты”.

— Што памятаецца з Малешаў?

— Добра памятаем вайну, як адступалі немцы. Нашых вяскоўцаў яны застаўлялі капаць акопы. А калі адступалі — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF