Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Закапанэ маімі вачамі (ч.2)

Юрка БУЙНЮК

10 ЖНІЎНЯ, ПЯТНІЦА — ГУБАЛУЎКА

У 9 гадзін раніцы з прыпынку ў Цырхлі сядаем у аўтобус і пытаем шафёра, ці завязе нас на Губалуўку. «Як не памру, дык завязу!» — са злосцю кідае стары, сівы барадач. «Co za gbur!» — голасна кажа суседкапасажырка. Везучы нас, уголас праклінае пробкі і свой шафёрскі лёс, быццам сваю працу выконваў за кару. «Высядаць!» — крычыць да нас у цэнтры Закапанэ.

З цэнтра па плане праз 15 хвілін маем аўтобус да Губалуўкі, а ў сапраўднасці прыязджае праз паўгадзіны. Тым разам сімпатычны старэйшы шафёр гаворыць: «Выбачайце, спадарства, але на Губалуўцы будзеце не раней як праз гадзіну». На двары сонца і вялікая жара, а ў аўтобусе няма чым дыхаць. Заязджаем на Губалуўку, а там таксама адзін вялізны базар. Малыя конікі возяць дзяцей. Многа турыстаў стаіць у чарзе, каб паездзіць чыгункай па Губалуўцы. Калі глядзець уніз, бачны цудоўныя краявіды гор, толькі кружыцца ў галаве. Гэта ж вялізная вышыня. Надвор’е цудоўнае, так як і ў папярэднія дні сонца моцна прыпякае. Пасля паўтары гадзіны з’язджаем уніз, дык ідзем у карчму на абед. Заказваем рэгіянальныя стравы — квасьніцу і свежую фарэль з бульбай. Да таго па адным піве. Каля нас сядзіць пара старэйшых сімпатычных людзей са Свінауйсця. Паміж намі завязваецца цікавая размова і яны не ведаюць, дзе той Беласток! Мы ім тлумачым, што гэта сталіца Падляшша, а яны да гэтай пары думалі, што сядзібай нашага роднага ваяводства з’яўляюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF