Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Хочуць нас выселіць

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Аннай МАЦКЕВІЧ, былой касіркай на чыгуначным прыпынку Арлянка, жыхаркай тамашняга чыгуначнага будынка.

— Я стала тут працаваць касіркай у лютым 1982 года, а 6 студзеня 1983 года перабралася сюды жыць з мужам Гжэсем. Тут нарадзіліся нашы сын і дачка. І тут цягам трынаццаці гадоў прадавала білеты, пакуль не спынілі руху цягнікоў, бадай у 1996 годзе.

Тры ці чатыры гады таму напісала я чыгуначным уладам у Варшаве, куды аплачваю кватэрную плату, каб перакрылі дах, бо ўстарэў і працякаў. Год таму прыехаў сюды спецыяліст, пахадзіў, памераў і сказаў, што трэба 40 тысяч, каб перакрыць дах. А вясною прыехаў іншы спецыяліст, які заявіў, што трэба 20 тысяч на перакрыццё. Гаварыла ім, каб прадалі нам, то самі перакрыем, але яны гэтага будынка прадаць нам не хочуць; гэты ўчастак мае недзе каля 33 на 35 метраў. Цяпер аказваецца, што гэты будынак з’яўляецца гістарычным помнікам. На цэгле выкаваны 1915 год, таўшчыня сцен каля аднаго метра, а тая часць, дзе была пачакальня, была прыбудоўкай і тая прыбудоўка цяпер развальваецца — аддзяляецца ад будынка; і яе хочуць раскідаць. Няхай зносяць. Але сам будынак? Замкнуць і будзе стаяць пусты, а нас хочуць выселіць. Калі мае стаяць пусты, то чаму нам нельга ў ім жыць?

Такое вуснае рашэнне з Варшавы. Прапануюць нам кватэру ў Гайнаўцы, у двухпавярховым блоку. Ездзілі мы яе аглядаць, а там цвіль на сценах і столі. Няма там ваннай. Гэта чыгуначная кватэра каля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF