Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Іаанна ад смачнай бульбы

Міра ЛУКША

На прэм’еры кнігі Іаанны Якубюк «Ziemniak — wszystko czego nie wiecie o ziemniakach i 60 genialnych przepisów» у смачным клубе — Кулінарнай студыі «Атуты» ў Беластоку па вуліцы Пятркоўскай, 2А, на сталах стаялі ласункі. Салодкія пончыкі, торцікі... Гэта з бульбы? Не можа быць! «Частуйцеся да сустрэчы», — заахвочвала аўтарка, родам з Бельска, педагог па прафесііі вядомая на ўсю Еўропу кухарка. На беларускія сустрэчы прыносіць яна цёплыя духмяныя варэнікі. Вось па «пярожках» вядомая Іаанна ва ўсёй краіне. А сабрала кнігу, ад якой не адарвацца чытаючы, і адразу хочацца бегчы ў сваю кухню і брацца за бульбу.

— З’еж катлетку, пакінь бульбачку, — чуецца ў многіх дамах. А павінна быць наадварот! — казала Іаанна, майстаршэфка многіх кухняў. — Я бульбу патрактавала пакаралеўску, як і ёй належыцца.

Іаанна на сустрэчы ў «Атутах» не шкадавала пагодлівых, як і яна сама, аповедаў з жыцця Бельска і падбельскіх вёсак, адкуль яе бабулі і цёці, і добрых парад. Як пазнаць па бульбе, што яе можна зварыць сопкай, рассыпаючайся, або на таўканічку, што расплываецца ў роце, або на галушкі, цэпэліны, картачы, ці ў гароднінны салат аліў’е, каб, дадаўшы яе да другіх складнікаў, не выглядала бульба так, быццам яе ўжо тры разы перажавала рота салдат? Трэба разрэзаць бульбіну, пацерці яе — калі пусціць яна густы сок, выступіць пенка — гэтая бульба не надаецца на салатку; адпаведная на яе бульба пусціць празрысты сок.

— Трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF