Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Выбарчы марафон (3)

Яўген ВАПА

Чарговы фельетон з выбарчага цыкла пісаць даволі нязручна, бо калі, шаноўныя Чытачы, трымаеце наш тыднёвік у руках, вядомы ўжо афіцыйныя вынікі самаўрадавых выбараў першага тура. Аднак калі «Ніва» здавалася ў друкарню, а быў гэта панядзелак, мы не мелі поўных ведаў пра пераможцаў тэрытарыяльных змаганняў. Таму хацелася мне каб з аднаго боку падаць вынікі новых абраннікаў, але з другога боку вядома, што адзін голас у такіх выбарах не адзін раз мяняў і дэпутатаў, і выйграныя групоўкі. Таму чаканне афіцыйных рэзультатаў вынікае з вопыту папярэдніх гадоў, калі, асабліва ў гарадскіх камісіях, пералік галасоў і падзел на мандатныя месцы мяняецца часта з гадзіны на гадзіну і трывае да апошняй хвіліны. Аднак пакуль да аналізу афіцыйных вынікаў прапаную яшчэ некалькі назіранняў з выбарчых гонак.

Справай, якая цалкам неправяральная і дае няроўныя шанцы кандыдатам, а таксама з’яўляецца злоўжываннем займанымі пасадамі — гэта вядзенне агітацыйнавыбарнай кампаніі ў працоўны час. Чаму выбарчыя мітынгі ці прэсканферэнцыі з удзелам дзейсных самаўрадаўцаў ці падначаленых ім працаўнікоў вядуцца ў іхнім рабочым рытме дня? Дзеля роўных шанцаў павінны яны ўсе ўзяць бясплатныя водпускі, каб поўнасцю прысвяціць сябе выбарам, а не весці кампанію за грошы падаткаплацельшчыкаў тады, калі павінны яны быць на сваіх працоўных месцах. Што тады з ім падпарадкаванай у рабочым плане канкурэнцыяй? Прыватныя працадаўцы таксама не адпускаюць сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF