Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Афарызмы палітычныя і не толькі...

Віктар САЗОНАЎ

Як казаў некалі майстар бытавога афарызму Віктар Чарнамырдзін: „Ніколі такога не было і вось зноў здарылася”. Ну ў былога палітычнага дзеяча і высокапастаўленага чыноўніка Савецкага Саюза а пасля і Расійскай Федэрацыі Віктара Сцяпанавіча падобны жанр размовы быў натуральным, і многія лічаць, што абсалютна незразумелым для самога аўтара. Праўда, для чыноўнікаў постсавецкай прасторы гэта не навіна. Гаварылі яны ўсе незразумела і для сябе, і для іншых. Але Віктар Чарнамырдзін і з гэтай шматколькаснай кагорты выдзяляўся нечаканасцю і трапнасцю сваёй спантаннай творчасці.

Ну гаварыў ён і гаварыў, бо чыноўніку нешта гаварыць трэба. А што так удала атрымлівалася, дык гэта не яго віна. Не трэба зайздросціць. Ну а іншыя карыстальнікі яго творчасці разбіралі тыя выказванні на цытаты, бо атрымлівалася ў Віктара Сцяпанавіча смяшыць людзей у сферах сур’ёзных, сур’ёзней якіх не бывае. Ну чаго вартыя толькі такія яго выказванні: „Народ пажыў і хопіць”, ці „Лепш за водку, горш няма”, або „Секс — гэта таксама форма руху”. Не смяяўся толькі ён сам, бо пра сэнс выказанага не асабліва грузіўся. А атрымалася класіка жанру. Мала які гумарыст можа пахваліцца той колькасцю цытат, якімі заваленая сённяшняя інтэрнетпрастора ад былога старшыні Савета Міністраў РФ.

Толькі аднойчы заўзятары палітычнага гумару знайшлі ў другога расійскага палітыка фразу, якая можа рэальна прэтэндаваць на лідарства. Гэта фраза (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF