Ніва № 43 (3259), 28 кастрычніка 2018 г.

Ніва ў гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

Яўген Вапа, галоўны рэдактар Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і старшыня Радыё Рацыя 18 кастрычніка сустрэўся ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы з гайнаўскімі белліцэістамі і іх настаўнікам беларускай мовы Янам Карчэўскім. Спатканне ў рамках праекта «Кірыліцай пісанае» наладзіла ў кіназале музейная бібліятэкарка Віялета Андрасюк. Сказала яна, што запрасіла Яўгена Вапу, каб прыблізіў моладзі дзейнасць беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі, штотыднёвіка «Ніва», Радыё Рацыя і распавёў пра сваю дарогу да беларускасці, якая пачалася на Гайнаўшчыне.

— Я рады, што ізноў магу выступіць перад белліцэістамі. Меў я гонар быць вучнем і настаўнікам Гайнаўскага белліцэя, дзе вы цяпер вучыцеся. Я правёў дзяцінства і дарастаў у Доўгім Бродзе, які называюць таксама Мацкевічамі. Вучыўся ў Пачатковай школе ў Арэшкаве і 38 гадоў таму назад пачаў вучобу ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, дзе вучыліся таксама мой брат, а раней мая цёця. Мы, хлапчукі і дзяўчаты, так зжыліся ў белліцэйскім класе, што да сіх пор сустракаемся ў сваёй кампаніі і многа аб сабе ведаем, — стаў распавядаць старшыня Беларускага саюза ў РП Яўген Вапа прыбылым на спатканне вучням, большасць якіх складалі ўжо жыхары Гайнаўкі, якія мала ведалі пра сваіх продкаў у далейшых пакаленнях. — Каб дабіцца ў жыцці поспехаў, трэба мець веды. Вельмі важна ведаць наша мінулае, гісторыю, традыцыі, навучыцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF