Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Плакалі, што ў небе было чутна! (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Цуд ёсць цуд.

Няма сэнсу ў ім калупацца, тлумачыць. Нават калі перад вачыма бачыш гатовы праект знішчэння, у якім відавочны матэрыяльны прыбытак злачынцаў, і з недаверам падумаеш пра веру і цудоўныя з’явы. Вось на працягу дзвюх гадзін паліцаі забралі ў бацькоў дзяцей, сагналі з хлявоў коней, кароў, свіней, курэй. Усё адбылося гладка, машынальна. Людзі і жывёла былі заранёў дакладна спісаны і падлічаны, назначаны лічбы і колькасць ахвяр, скалькуляваны і пасартаваны. Прамовіла дакладнасць, гаспадарнасць, парадак...

Усё гэта прамаўляла як камуфляжная заслонка, за якой хаваліся нямы боль і роспач прыгавораных на смерць людзей, бразгат разбітай пасуды і шкла, сокат лоўленых курэй, плач немаўлят, жаласнае скавытанне сабак...

— І я прасілася на гэты божы свет, — скажа з пэўным недаверам Вольга Саевіч.

Маці пачала нараджаць на світанні, разам з брэхам сабак, якія першымі знюхалі надыход акупантаў. Неўзабаве яны ўварваліся на панадворкі, павыганялі з хат людзей і сагналі на сход. Шакіраваны народ стоўпіўся на невялічкім вясковым пляцы. Цягам чарговых хвілін пачулі смяртэльны прыгавор. Абвінавацілі іх у дапамозе савецкім партызанам, якія ў пачатку верасня 1942 года спусціліся на парашутах непадалёк Ражкоўкі. З іх рукі загінула двух немцаў. Згодна з акупацыйным законам, смерць аднаго немца каштавала жыццё сто мірных жыхароў. Праўда, у кашмары татальнай помсты прасочваўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF