Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Унучка Трахіма Хомкі прыгадвае

Сяргей ЧЫГРЫН

У Дзятлаве па вуліцы Фрунзе жыве з сям’ёй Надзея Мялейка. Жанчыне толькі 57 гадоў. Але яна памятае яшчэ свайго дзеда Трахіма Хомку і бабулю Фёклу. У дзядулі з бабуляй былі два сыны — Андрэй і Валодзя, і дзве дачкі — Надзя і Валя. Усе яны былі праваслаўныя беларусы з БельскаПадляшскага. А Андрэй Хомка — гэта бацька Надзеі.

— Я добра памятаю дзеда Трахіма, які быў родам з Беласточчыны. Бабулю Фёклу памятаю хворую, яна ляжала ў ложку, — прыгадвае ў Дзятлаве Надзея Мялейка. — Як распавядаў мне мой бацька, пасля вайны іх палякі выгналі з Бельска. Што паспелі, усё пагрузілі ў вагон і прыехалі ў Наваельню на Дзятлаўшчыну. А потым пасяліліся ў вёсцы Нарбутавічы Дзятлаўскага раёна. З цягам часу пераехалі ў Дзятлава, дзе пабудавалі свой уласны дом.

— Што захавалася і што яшчэ памятаецца з прывезенага з Беласточчыны?

— Памятаю вялікую, чорную, рагатую карову. Яе таксама прывезлі з Беласточчыны. Карова заўсёды нараджала двое цялят.

— Як склаўся лёс вашых цётак і дзядзькі Валодзі? — пытаюся ў спадарыні Надзеі.

— Цёткі засталіся жыць у Беларусі, а дзядзьку Валодзю лёс закінуў ажно ў Архангельск у Расію. Там ён ажаніўся, але дзяцей не было. Потым дзядзька шкадаваў, ён казаў: „І чаго мяне загнала ў той Архангельск?”.

— А ці засталіся ў вас сваякі на Беласточчыне?

— Засталіся. Стрыечныя брат і сястра бацькі — Вольга і Юрась Паланюкі. У 1980х гадах мы ездзілі да іх, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF