Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

У здаровым целе — здаровы дух

Аляксей МАРОЗ

«У здаровым целе — здаровы дух», — з такім лозунгам яшчэ ў цёплую вераснёўскую нядзелю гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія арганізавала ў гарадскім амфітэатры ў Гайнаўцы «Фэст здароўя». Жыхары Гайнаўкі і навакольных мясцовасцей прыбылі ў амфітэатр, дзе з дапамогай лекараў і медсясцёр маглі спраўдзіць стан здароўя, даведацца аб прафілактычных працэдурах, якія могуць прадухіліць многа хвароб, купіць зёлкі, лякарствы натуральнай медыцыны, здаровае харчаванне, прынамсі так рэкламаванае, і духоўную літаратуру. На сцэне амфітэатра выступілі музычныя калектывы, прагучала многа беларускіх песень. Медработнікі паказвалі як ратаваць жыццё ў выпадку страты прытомнасці і распавядалі пра дзеянні, дзякуючы якім можна прадухіліць цяжкія хваробы. Многа людзей шпацыравала па парку паміж палаткамі і гарадком гульняў для дзетак. У канцы мерапрыемства амфітэатр запоўніўся народам і на сцэну выйшаў славуты беларускі калектыў «Прымакі», які не толькі займальна выступіў пабеларуску, але і сумеў заахвоціць гайнавян да актыўнага ўдзелу ў канцэрце.

Гайнаўскія братчыкі прапагандавалі здаровы лад жыцця, захвальвалі рух на свежым паветры, спажыванне здаровага харчавання, прафілактычныя праверкі здароўя ў лекараў і прапанавалі чытанне духоўнай літаратуры. У Гайнаўцы і яе наваколлі жыве многа людзей пенсіённага ўзросту, якія часта хварэюць і патрабуюць медыцынскай дапамогі. Штораз часцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF