Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Кузніца між узгоркамі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Кузніцу наведаў я летняй парою, а здымкі да апублікаванага нядаўна тэксту былі аж са жніўня 2010 года. Так спазніўся мой тэкст, а здымкі, лічыў я, не страцілі актуальнасці. Але ж, як заўважылі старажытныя грэкі — усё плыве...

Вось надыходзіла сёлетняе свята Уздзвіжання і рашыў я наведаць нейкую царкву, дзе згаданае свята прыходскае. Заглянуў я на царкоўны партал па патрэбную мне даведку. А там паведамленне, што свята адзначаецца ў Андрыянках, Нарве, Вэрстоку, Фастах, Кажанах, Ялоўцы, Кузніцы, Пяценцы каля Заблудава і яшчэ ў некалькіх надта ад нас адлеглых мясцовасцях. Зацікавіла мяне менавіта Кузніца, а дакладней — колькі яшчэ вернікаў усходняга абраду збіраецца там на царкоўны фэст. Бо ж тамашнія вёскі, дзе такія вернікі могуць пражываць — Даўгасельцы, Мілінкаўцы, Кусцінцы, Вызгі ці Стараўляны — моцна апусцелі. Камунікацыя ў Кузніцу яшчэ даволі прыстойная — ездзяць туды не толькі цягнікі, але і аўтобусы: зручна туды заехаць і таксама без большых клопатаў зручна адтуль вярнуцца. Гэты апошні фактар і вырашыў пра выбар майго маршруту.

У Кузніцу еду на аўтобусе. У Васількаве, як і ў шматлікіх нашых мясцовасцях, зараз перабудоўваюцца камунікацыі. Яшчэ некалькі гадоў таму цэнтрам гэтага даўняга горада кацілі караваны аўтафур. Зараз вялікі вонкавы транспарт вынесены за межы горада на выгадную для аўтамабільнага руху „экспрэсоўку”. Цяпер у Васількаве спакайней. Аднак даўнюю дарогу, якая злучала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF