Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Закапанэ маімі вачамі (ч.1)

Юрка БУЙНЮК

Гэтага лета здзейснілася адна з маіх мар, а менавіта дзякуючы маёй жонцы мы на летні свабодны час пастанавілі з’ездзіць у Закапанэ. Напачатку я думаў, што з’ездзім поездам, але рашылі больш за 700 кіламетраў з’ездзіць на аўтамашыне. Купілі мы самыя патрэбныя харчовыя прадукты, халадзільнік для аўтамашыны ды іншыя патрэбныя рэчы, неабходныя ў доўгім падарожжы. З Беластока мы выехалі 8 жніўня ў 5 гадзін раніцы. Раней настроілі GPS у тэлефоне і рушылі ў напрамку Варшавы. У сталіцы Польшчы мы былі між 7:15 a 8:00 раніцы, рухаючыся ў ранняй пробцы. Людзі ў Варшаву ехалі рабіць кар’еру, а мы — у напрамку польскіх гор.

За Варшавай у МакДональдсе з’елі сняданак і рушылі ў напрамку Лодзі. Як з Беластока ў Варшаву, так і з Варшавы ў Лодзь дарогі былі вельмі добрыя і па за Варшавай пробак не было. З Лодзі мы падаліся ў напрамку Шлёнска цераз Чанстахову. Трэба сказаць, што Чанстахова не належыць да найпрыгажэйшых гарадоў Польшчы, а дарогі з Чанстаховы да Бытама і Катавіц слабейшыя, чым перад і за Варшавай і Лоддзю. Лёгка едучы цераз Шлёнск, мы накіраваліся на Кракаў. Перад Кракавам мы ўехалі на платную аўтастраду A4 (20 злотых у адзін бок на Закапанэ). За Кракавам кароткі перапынак на бутэрброды і далей у дарогу.

«ЗАКАПЯНКА» — ДАРОГА Ў ЗАКАПАНЭ

За Кракавам пачалася славутая «закапянка» — дарога ў Закапанэ, якая мае больш за 70 кіламетраў. І тут паявіліся прыгожыя краявіды і пачаліся вялізныя пробкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF