Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Быў трактарыстам

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сваё жыццё ўспамінае Сяргей ПЫЖ, пенсіянер са Спічкоў у Арлянскай гміне, народжаны ў 1938 годзе.

Дзяцінства

Паходжу з Кашалёў, дзе пражыў першыя 25 гадоў. Дзяцінства помню ўжо з шостага года жыцця. Дома было нас чацвёра дзяцей, браты і сястра. Брат Коля, калі дарос, пайшоў у войска ў Гайнаўку, старэйшы на два гады Валодзя стаў на працу ў цагельню, а сястра, 1926 года нараджэння, у час вайны была на прымусовых работах ва Усходняй Прусіі.

Калі было мне шэсць гадоў, фронт падаваўся на захад. Да нас, у Кашалі, прыйшлі 20 ліпеня 1944 года. Першымі ехалі нямецкія танкі, якія спыніліся на ўзгорку, дзе зараз стаяць ветракі. І тут фронт спыніўся на восем дзён, а на дзявяты дзень немцы ўцяклі. Найперш яны спалілі Тапчыкалы, пасля Кашалі і частку Орлі. А нас мама завяла ў Тапаркі, бо там жыў татаў дваюрадны брат. Навокал Тапаркоў быў лес і там баёў не было; былі мы там тыдзень.

У Кашалях было многа забітых салдат. Саветы за нашай клуняй паставілі гарматку. А з Сіткоўшчыны (урочышча каля Спічкоў) немцы навялі на яе агонь з танка і адразу разбілі тую гарматку. Два салдаты загінулі на месцы, а аднаму адарвала нагу. Той ранены прасіў у бацькі вады, а са сховішча немагчыма было высунуць галаву. Лемяшова выйшла нарваць свінням зелля, то ў яе адразу трапіў снайпер; сядзеў недзе на грушы ў полі.

Памятаю, як немцы прыехалі ў Кашалі, да солтыса, тры хаты за нашай. Паставілі вялікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF