Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Узнагароды маршалка 2017/2018

Міра ЛУКША

Узнагароды маршалка Падляшскага ваяводства за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і захоўвання культуры былі ўрачыста ўручаны 13 кастрычніка ў Падляшскай оперы і філармоніі.

Веслаў Станіслаў Дамброўскі, Войцех Адам Шрэдар, Тамаш Віснеўскі, Ежы Нікітаровіч, Станіслава Ева СковышМуха і Шыман Галоўня атрымалі прэміі маршалка за свой уклад у культуру за мастацкі сезон 2017/2018, хаця іх уклад у яе — дасягненне ўсяго іх жыцця. Прэміі маршалка з’яўляюцца рэалізацыяй пастановы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства. Кожны з пераможцаў атрымаў 8000 злотых

Станіслаў Веслаў Дамброўскі — харэограф, педагог — атрымаў узнагароду за мастацкую дзейнасць для падтрымання і прасоўвання культурнай спадчыны Падляшшая як на агульнапольскай, так і на міжнароднай арэне, у прыватнасці, за дзейнасць у ансамблі песні і танца «Курпе Зялёнэ». «Я правёў 42 гады з гэтым калектывам, мы неслі нашу культуру па ўсім свеце, — сказаў ён усхваляваны да слёз. — Як не памятаць прыняцця нас на Гродзеншчыне!»

Адам Войцех Шрэдэр — аніматар культуры, адзін з заснавальнікаў фонду «Pogranicze» і Асяродка «Пагранічча — мастацтваў, культур, народаў» у Сейнах — атрымаў узнагароду за ўсе анімацыйныя і адукацыйныя дзеянні, уключаючы стварэнне і кіраванне Клезмерскім аркестрам Сейненскага тэатра: «Гэтая ўзнагарода абавязвае мяне яшчэ да больш руплівай працы на Сейненшчыне».

Тамаш Вісьнеўскі — культуразнаўца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF