Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Выбарчы марафон (2)

Яўген ВАПА

Тыдзень у выбарчым календары гэта проста сама меней год у палітычным зацішшы. Колькасць абяцанняў, канферэнцый, прыезду больш ці менш важных гасцей уражвае сваёй маштабнасцю. Да гэтага трэба абавязкова далічыць і выбарчую зброю ў выглядзе лістовак, радыётэлевізійных рэклам, велізарных банераў з выявамі кандыдатаў, інтэрнэтных ролікаў, прамоцыі ў сацсетках і таму падобных прыёмаў. Усяго багацця рэкламных прапаноў кандыдатаў у мясцовую палітыку не пералічыць і не прыдумаць. З пэўным здзіўленнем заўважаю, што колькасць вонкавай рэкламнай прадукцыі, якую прыходзіцца бачыць у адкрытай гарадской прасторы Беластока, уражвае сваёй грандыёзнасцю і колькасцю. Будучы зараз у Варшаве, не заўважыў я такога шаленства візуальнай прапаганды як у нас. Там проста не адчуваеш перанасычанасці выбарчай рэкламай. А тут, у сталіцы Падляшскага ваяводства, пануе атмасфера палітычнага вестэрну з усходнім спосабам думання. Найважнейшае — дабіць канкурэнтаў, прынамсі велічынёй рэкламных стэндаў, а за тым укладзеных сродкаў. Беластоцкія каўбоі — кандыдаты на прэзідэнта горада — страляюць да сябе вачыма і з каменнымі тварамі мераюцца позіркамі як перад баксёрскім змаганнем за чэмпіёнскі пояс. Вісяць, высока распятыя на скрыжаваннях перабудоўваных вуліц і дэвелёперскіх новабудоўлях, паказваючы ўскосна, хто сёння ў Польшчы хросны бацька многіх самаўрадавых рашэнняў. І ўсе яны, кандыдаты, — стаўленікі палітычных партый і іх інтарэсаў. Грамадзянскія выбарчыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF