Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Тэктанічны зрух

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Падзея, якая адбылася на мінулым тыдні, па сваёй значнасці для праваслаўя, а можа і ўсяго хрысціянства, магчыма ўвойдзе ў гісторыю рэлігіі як падзея стагоддзя. Усяленскі патрыярхат у Канстанцінопалі на Свяцейшым сінодзе скасаваў рашэнне сваіх папярэднікаў ажно з 1686 года. 11 кастрычніка пастанова больш чым трохсотгадовай даўніны была адменена. Паводле новага рашэння перадача Кіеўскай мітраполіі ў кіраванне Маскоўскай царквы прызнаная незаконнай. Рашэнне гэтае прынятае ў рэчышчы прадстаўлення Украіне томаса аб праве на аўтакефалію праваслаўнай царкве.

Акрамя гэтага прадстаяцеля Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэта і прадстаяцеля Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Макарыя Сінод Усяленскага патрыярхату аднавіў у кананічным сане. Прыгадаем, што Руская праваслаўная царква ў 1997 годзе абвясціла анафему патрыярху УПЦ КП Філарэту (Дзенісенку). У 1992 годзе Маскоўская патрыярхія пазбавіла яго сану мітрапаліта, звінаваціўшы ў раскольніцтве. Таксама РПЦ не прызнала УАПЦ, якую з 2015 года ўзначальвае мітрапаліт Макарый (Малеціч). Пасля гэтага і высілкі праваслаўных іерархаў Украіны і дыпламатычныя захады кіраўніцтва краіны былі скіраваны на атрыманне аўтакефаліі. Яшчэ пару гадоў таму прадстаўнікі РПЦ публічна смяяліся са спроб украінцаў дамагчыся юрыдычнай незалежнасці ад Маскоўскага патрыярхату. І вось яна новая рэальнасць! У ёй, між іншым, украінцам засталася фармальная, хоць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF