Ніва № 42 (3258), 21 кастрычніка 2018 г.

Моцы і немачы ўсходняга памежжа

Уля ШУБЗДА

Пра чарнарусаў, рэгіянальныя культуры і пагранічча з Яўгенам Кабатцам размаўляе Уля Шубзда.

— Лічыце сябе чалавекам пагранічча — чарнарусам. Наколькі месца нараджэння — беларускі Ваўкавыск паўплываў на Ваш лёс?

— Месца нараджэння безумоўна мае ўплыў на лёс чалавека. Я тут не надта арыгінальны. Рака Рось, у якой я вучыўся плаваць і лавіць рыбу, уліваецца ў Нёман, а з Нёманам ужо плыве да Чорнай і Белай Русі. Ваўкавыск для мяне заўсёды быў асаблівым месцам. Там фарміраваўся мой характар чалавека мяжы, там адкрываў я чарнарускія карані і культуру Ваўкавыскай зямлі ад Гродна па Навагрудак. Важны таксама той факт, што менавіта там, на мой дзень нараджэння, хоць некалькі стагоддзяў раней — 11 студзеня 1386 года — быў на замку падпісаны дакумент інкарпарацыі Літвы, падзея, якая змяніла ход гісторыі Польшчы. Гэтай падзеі я прысвяціў некалькі гадоў вучобы, што давяло мяне да напісання кніжкі, якая парушае афіцыйную польскую гістарыяграфію.

— Натхніла Вас месца, якое Вам прыйшлося даволі рана пакінуць.

— Мой бацька быў чыгуначнікам. Жалезныя дарогі ў першай палове ХХ стагоддзя былі вялікай махінай, дзякуючы якой людзі маглі зведаць свет. Мая цікавасць жыцця крыху падвяла: калі ў рэпатрыяцыйным цягніку я назаўсёды пакідаў Ваўкавыск, і калі я прыехаў у Варшаву, каб вучыцца і затрымаўся, здавалася, назаўсёды...

— Можна сказаць, што жыццё Вы поўнасцю прысвяцілі літаратуры. Наколькі Вы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF