Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

Плакалі, што ў небе было чуваць!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Да, здесь благодать всё время, — заяўляе бацюшка Ігар Пяркоўскі, — и она проявлется в каждом сердце както странно, както особенно...

Якраз у Ражкоўцы завяршылі святочную багаслужбу з нагоды Усячэння галавы Іаана Хрысціцеля, вядомага ў народзе як Головосек. У царкве, праслаўленай цудадзейнай іконай, выстойвалі пятнаццаць старых. Частка векавых прыхаджан і харыстаў прысела на крэслах і лаўцы. Літургія згодна з характарам сумнатрагічнага свята, напамінала паніхіду. У працяглых мелодыях, адчуваўся стогн і нейкая адвечная траўма. Ды тут ніхто нідзе не спяшаў, не скарачаў тэкстаў, не прапускаў зваротак... Пры Херувімскай хор мо з пяць разоў паўтарыў фразу Всякое ныне, ныне житейское... Быццам спецыяльна працягваў кожную святочную хвіліну, кожны цудоўны момант набажэнства. Айцец Ігар цалкам зладзіўся з рытмам і танальнасцю хору. Яго малады, уражлівы голас явіўся адзінствам грамады і яго сумленнем. У час пропаведзі, калі на прыкладзе грэшнай Саламеі бацюшка папракаў за нездаровыя амбіцыі і недахоп сціпласці сучасны жаночы род, публіка амаль у ста працэнтах бабская, падтаквала галавой у знак згоды і праўды. Нейкі фемінізм ці свет гендар явіліся тут блюзнерствам!

У парафіі, да якой прыналежаць Ражкоўка, Хваянаўка, Асіннікі, Янушы, Вялічкавічы, Цярэсіны, Стаповіскі, Мшанкі, і Гарошкаўка, засталася ўжо няпоўная сотня вернікаў.

Бацюшка Ігар служыць яшчэ на парафіі ў Амелянцы, таму ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF