Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

520 гадоў Гарадку

Міра ЛУКША

У суботу, 29 верасня 2018 года ў Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку жыхары і ўлады Гарадка ды іх госці адсвяткавалі 520годдзе Гарадка, з гістарычным напамінам і мастацкай часткай пра шматкультурную спадчыну Гарадоцкай зямлі. Пра апошнія падзеі і дасягненні 20 гадоў развою Гарадка і Гарадоччыны расказаў войт Веслаў Кулеша, які з радай кіруе Гарадоцкай гмінай 20 гадоў, а ў глыбіню стагоддзяў сягнула Вера Тарасэвіч, якая з вучнем Барташом на табліцах паказалі ход гісторыі іх роднага месца.

XII ст. — узнікненне паселішча

Перад 1483 г. — наданне Івану Хадкевічу маёмасцей паміж Нарвай і Супраслю; пасля яго смерці Гарадок дастаецца ў спадчыну ягоным сыну Аляксандру, пасля ўнуку Рыгору.

Пералом XV і XVI стагоддзяў — пабудова ў Гарадку драўлянага замка з царквой св. Іаана Багаслова на месцы ўмацаванага града.

Палова XVI стагоддзя — Гарадок атрымаў гарадскія правы і стаў сядзібай буйной уласнасці.

1567 г. — Рыгор Хадкевіч, другі сын Аляксандра, атрымаў ад караля Жыгімонта Аўгуста вёскі Белявічы, Меляшкі і Зарэчаны.

Пасля 1572 г. гарадоцкая маёмасць пераходзіла з рук у рукі Сапегаў, Пацаў, Валовічаў, былі «арэндай» Яна Клеменса Браніцкага, уладальніка Беластока. Пасля валодалі ім Мнішхі, Патоцкія, Радзівілы.

Пачатак XVIII стагоддзя — у час Вялікай Паўночнай вайны замак у Гарадку быў разбураны.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Гарадок апынуўся ў межах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF