Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

Новая святліца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

27 верасня ў Спічках, што ў Арлянскай гміне, была здадзена ў карыстанне новая вясковая святліца. Урачыстасць удастоілі важныя асобы мясцовага рангу: войт Пётр Сэльвесюк, бельскі стараста Славамір Снарскі, настаяцель бельскага Міхайлаўскага прыхода а. Лявонцій Тафілюк ды іншыя.

Пётр Сэльвесюк, на мясцовай гаворцы: «Дзякую за прыбыццё, бо не было б сённяшняга спаткання без вашай прысутнасці. Не так даўно мы сустракаліся ў школьным будынку, які яшчэ стаіць, але настаў час, каб і ў Спічках пабудаваць святліцу. Гэтая святліца ўдвая мне асаблівая. Папершае: яна завяршае этап будовы ці перабудовы святліц ва ўсіх мясцовасцях гміны. Калі я стаў войтам, то тыя святліцы знаходзіліся ў розным стане, а цяпер яны або пабудаваныя ад асноў, як тут, або вырамантаваны. Падругое: гэта адна з найпрыгажэйшых святліц у гміне; пра гэта можна пераканацца заглянуўшы ўсярэдзіну. Хачу тут падзякаваць спадарыні раднай Анне Лажэцкай, якая ўвесь час хадайнічала за будову тут святліцы. Бо толькі такія радныя, якія ўмеюць знайсці супольны язык з цэлай Гміннай радай, якія ўмеюць знайсці супольны язык з войтам, тыя радныя патрапяць нешта збудаваць. Не тыя, якія сварацца, не тыя, якія ўзнімаюць авантуры. Таксама дзякую прысутнаму тут былому солтысу Паўлу Себясевічу, які заўсёды пытаўся, незалежна ад таго, ці быў солтысам, ці пасля не быў: «Пане войце, калі ў Спічках пабудуем святліцу?». Але са спадаром солтысам Паўлам найперш будавалі дарогі, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF