Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

Драўляныя будынкі — наша спадчына

Міра ЛУКША

У Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы падчас урачыстага падвядзення вынікаў конкурсу на найлепш захаваны будынак вясковага драўлянага дойлідства (7.10.2018 г.), арганізаваным падляшскім ваяводскім самаўрадам ужо ў XIV раз былі агучаны пераможцы. Сёлетняе выданне конкурсу прыпала на 100годдзе адраджэння незалежнасці Польшчы і Еўрапейскі год культурнай спадчыны. 6000 злотых чакала пераможцу гэтага штогадовага конкурсу на найлепш захаваны помнік драўлянай спадчыны Падляшскага ваяводства. Заяўкі можна было падаваць да 18 траўня. У конкурсе прымаюць удзел уласнікі драўляных хат і гаспадарчых будынкаў, пабудаваных да 1956 года, а шэсць будынкаў пабудавалі ў перыяд ад 1946 да 1956 года. Важна, каб будынак быў у добрым тэхнічным стане. Як казаў дырэктар дэпартамента культуры МУ ПВ Анатоль Вап, «такі дом не можа быць руінай, якая валіцца. Захоўваць трэба таксама і аздобы дома, а перш за ўсё ўнутранае распланаванне хаты. Калі трэба змяніць, то так змяніць, каб не папсаваць эстэтыкі і функцыянальнасці будынка». Ключавую ролю ў ахове драўлянага будаўніцтва адыгрывае пытанне змены ментальнасці ўласнікаў гэтых аб’ектаў. Захаванне гэтай архітэктуры служыць утрыманню культурнай тоеснасці Падляшша. Неабходнае таксама ўсведамленне мясцовых самаўрадаў — толькі актыўны ўдзел у захоўванні будынкаўпомнікаў можа прынесці поспех у гэтым дзеянні.

— Спадчына — гэта штосьці, што спалучае нас і дазваляе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF