Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

Дэманы і дэманчыкі

Міраслаў ГРЫКА

На маю думку гісторыя з’яўляецца звычайнай п’янчужкай, таму што замест проста, усё варушыцца па коле. Палякам ад гэтага не закрунецца ў галовах?! Зноў жа змагаемся з дэманамі Другой Рэчы Паспалітай — нацыяналізму, нахабна ідучага да фашызму, цёмнага клерыкалізму, яўнага антысемітызму і бачнай варожасцю адносін да нацыянальных меншасцей. Яшчэ крыху і дэманы з’яўляцца ва ўсёй сваёй паўнаце, клацаючы зубамі і збіваючы дзіка шыпастымі хвастамі. Дастанецца балюча ўсім, а не толькі ўкраінцам, беларусам, габрэям, але і палякам. Вінаватым і невінаватым у справе і словах. Вінаватых не абароніць патранаж дэманаў — яны не маюць ніякай лаяльнасці для часовых саюзаў. Ва ўсякім выпадку судзіць аб іх будзе чалавечая памяць. На суд Гісторыі няма чаго разлічваць, таму што яна рэдка захоўвае цвярозасць, найчасцей у ідэалагічным ап’яненні. Як і ў выпадку «Бурага», заслужанага жаўнера ў барацьбе супраць нацызму і сумна вядомага пасляваеннага бандыта. Быўшы пад бадуном, палічыла яго ў апошні час за бясспрэчнага героя. Так што застаецца спадзявацца на сумленнасць калектыўнай памяці. Яна заўсёды цвярозая. Калі гаворка аб сумленні «нявінных», яно можа быць забруджана грамадзянскім недаглядам, калі можна было эфектыўна пратэставаць, не згаджацца, дэманстраваць грамадскую адвагу. Але каб мець смеласць, абавязковая адна ўмова — крытычная самасвядомасць.

Чалавечы розум не прымае стану разрыву, фрагментарнасці ведаў разуметых як сума (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF