Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

Замкі ля замкаў

Віктар САЗОНАЎ

З Менска мы выехалі пад абед. За акном аўтамабіля цудоўная беларуская восень з суквеццем пяшчотных колераў і велічнай задумлівасцю даляглядаў. Нават на дарогу МенскГародня глядзець не хочацца, хоць і будуюць яе бойка і, як кажуць людзі, якія ўсё ведаюць, на замежныя грошы.

А глядзець хочацца па баках, дзе рознакаляровасць фарбаў зачароўвае і запрашае да ўспамінаў юнацтва. А пахі... Выкапанай бульбай пахне нават у салоне аўтамабіля. Ды што там салон. Нават у цэнтры Менска пахне бульбай, яблыкамі, апаўшым лісцем... А неба... Якая цудоўная восень на Беларусі!

— Я то лепш лета люблю, — кажа мой прыяцель. — А восень дык не асабліва. Як па мне, то хай бы лепш дзве вясны было, чым адна восень.

Вельмі часта прыходзіцца чуць такое меркаванне пра восень ад прадстаўнікоў майго пакалення. Доўга думаў над гэтым. Чаму многія так пра маю самую любімую пару году кажуць? Сам адказу не знайшоў. Адзін псіхолаг дапамог. Кажа, гэта псіхалагічная траўма дзяцінства. І звязаная яна напрамую з тым часам, калі не толькі ў хаце трэба было бульбу капаць, але і ў савецкай школе добрую палову восені дзяцей ганялі ў калгас на палявыя работы. Калгасаў нарабілі, а добрых калгаснікаў нарабіць аказалася куды цяжэй. Вось школьнікі і дапаўнялі восеньскі палявы пейзаж.

А восені ў часы нашага дзяцінства акурат на капанне бульбы былі даволі дажджлівымі. І не вельмі прыемна было капацца ў балоце, хварэць, ды і проста з неакрэплым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF