Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

«Курантам» — 15 гадоў

Аляксей МАРОЗ

Беларускі мужчынскі калектыў «Куранты» дзейнічае пры Бельскім доме культуры ўжо 15 гадоў. Спевакі і іх мастацкі кіраўнік Аліна Негярэвіч 29 верасня ўрачыста адзначылі свой юбілей. Юбіляры займальна, стройна і на высокім мастацкім узроўні запрэзентаваліся перад шматлікай публікай, якую захапілі моцнымі галасамі. Пачалі яны свой выступ песняй «Мая маленькая айчына» на словы Віктара Шведа. Падчас юбілею бельскія «Куранты» займальна спявалі беларускія народныя песні ў апрацоўцы Аліны Негярэвіч, праспявалі таксама па некалькі песень на расійскай і польскай мовах. У перапынках паміж выступамі «Курантаў» юбілейны канцэрт узбагацілі Народны хор народнай песні «Вербніца» Пружанскага палаца культуры, беларускі хор «Рэха пушчы» Гайнаўскага дома культуры і калектыў Пачатковай школы № 4 у БельскуПадляшскім (разам з вучаніцамі спявала іх настаўніца музыкі Аліна Негярэвіч). Усе выступы ўзнагароджваліся бурнымі апладысментамі. Госці юбілейнага канцэрта павіншавалі членаў калектыву «Куранты» і іх шматгадовага мастацкага кіраўніка Аліну Негярэвіч і падарылі юбілярам многа кветак. Да іх далучаліся шматлікія любіцелі рэпертуару «Курантаў».

Паколькі адбываецца мадэрнізацыя будынка Бельскага дома культуры, святкаванне праходзіла ў актавай зале Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Тадэвуша Касцюшкі ў БельскуПадяшскім. Пра калектыў «Куранты» і яго рэпертуар распавядаў вядучы юбілейны канцэрт журналіст Радаслаў Дамброўскі. Дырэктар БДК Альжбета (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF