Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

ХVІ Разьбярскі пленэр у Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Летам мінулага года мастакі Уладзімір Мусько і Віктар Кабац аднавілі мастацкаразьбярскія пленэры ў Гайнаўцы, якія ладзіліся тут у шасцідзясятых і сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя. У канцы лета гэтага года на панадворку Гайнаўскага дома культуры быў наладжаны ХVІ Разьбярскі пленэр, у якім прынялі ўдзел скульптары з Гайнаўкі, Беластока і Любліна. Не змог даехаць запрошаны на пленэр беларускі мастак Аляксандр Лазерка з Брэста, які ў мінулым годзе выканаў дзве вялікія скульптуры ў дубе.

— Гайнаўскія разьбярскія пленэры былі вядомыя ў Польшчы і Еўропе і не ведаю, чаму былі яны спынены. Гэта было вялікага маштабу мастацкае мерапрыемства, якога раней у нашым рэгіёне не было, — заявіў раней у размове са мной жыхар БельскаПадляшскага.

Ад жывапісца і скульптара Віктара Кабаца даведаўся я, што да спынення разьбярскіх пленэраў у Гайнаўцы спрычынілася перш за ўсё ваеннае становішча, што нанесла ўдар таксама па іншых дзялянках культуры ў Польшчы і, між іншым, спрычынілася да перапынку ў выдаванні нашага тыднёвіка «Ніва».

— Разьбярскі пленэр арганізаваўся ў Гайнаўцы пры падтрымцы ўлад, жыхароў горада і Гайнаўскага дрэваапрацоўчага прадпрыемства і пад апекай Саюза польскіх мастакоў, якога дзейнасць была спынена з увядзеннем ваеннага становішча ў Польшчы ў снежні 1981 года. Пазней мастакі не хацелі падтрымліваць дзейнасць новага прарэжымнага мастацкага саюза, які быў арганізаваны па ініцыятыве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF