Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Эмацыйны тэатральны Усход

Дзіма КАРМАЗІН

Тыдзень тэатральных эмоцый завершаны. У Беластоцкім драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі з 22 да 30 верасня праходзіў фестываль «Напрамак Усход 2». Летась праект прайшоў так паспяхова, што яго працягнулі і больш таго пашырылі геаграфію. Калі на мінулым, першым фестывалі, выступалі калектывы з Беларусі, Украіны і Польшчы, то сёлета яшчэ і Літва дадалася. З Беларусі на фестываль прыехалі два творчыя калектывы: Гарадзенскі абласны драматычны тэатр (спектакль «Паляванне на пацукоў») і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі («Тры Жызэлі»). З Польшчы, папершае, гаспадары пляцоўкі: выступілі акцёры тэатра імя Аляксандра Вянгеркі са спектаклем «Апавяданні пра звычайнае шаленства», прыехалі з Жэшава акцёры тэатра Ванды Семашковай са спектаклем «Pogorzelisko» ды з Тэатра Польскага з БельскаБялай. Яны паказалі спектакль «Святы ідыёт», сваё бачанне твора рускага класіка Фёдара Дастаеўскага «Ідыёт». На фестывалі Украіну прадстаўляе Нацыянальны акадэмічны ўкраінскі драматычны тэатр імя Марыі Занькавецкай. Зза тэхнічных прычын тэатр не даехаў, але спектакль не адмянілі, а перанеслі на 1 снежня. Класічную пастаноўку «Рэвізор» па Гогалю ў выкананні ўкраінскіх акцёраў яшчэ ў Беластоку абавязкова пабачым. Затое ў рамках фестывалю на малой сцэне беластоцкага тэатра два разы (а значыць, спектакль мела магчымасць пабачыць большая колькасць гледачоў) паказалі монаспектакль з Літвы «Коба/Сталін» у выкананні Аляксандра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF