Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Еўрапейскія дні спадчыны па арлянску

Міхал МІНЦЭВІЧ

У суботу і нядзелю, 8 і 9 верасня, адбыліся ўжо другі раз у Орлі Еўрапейскія дні спадчыны. На жаль, гледачоў было сёлета менш чым летась; амаль зусім іх не было — ні пажылых, ні дзяцей. У суботу ў адпачынкавым парку прысутнічалі толькі працаўнікі Гміннага асяродка культуры, дзеці прэзентуючыя паказ мод ETNOkreacje ды калектыў „Гістарыён” з Мінска. Было беластоцкае тэлебачанне, якое здымала паказ мод (той сам, які тыдзень раней адбыўся ў рамках фэсту „Арлянскія сустрэчы”), быў войт Пётр Сэльвесюк са сваім сынам, я як радны ды некалькі асоб, якія заглянулі ў парк мімаходам. Арганізатары запланавалі перформерскія дзеянні з мэтай паказання шматкультурнасці Арлянскай гміны, дзе цягам стагоддзяў сутыкаліся і пранікаліся шматлікія культуры.

У нядзелю ўдзельнікам мерапрыемства была запланавана тэрытарыяльная гульня „У пошуках гісторыі”, наведванне арлянскіх сінагогі і царквы. І атрымалася як атрымалася — без зацікаўленасці з боку жыхароў. Магчыма, што гэта нават добра, бо мясцовыя ўсё гэта ўжо пазналі і аглянулі (напрыклад, кароткія фільмы з расказамі жыхароў Орлі пра яўрэяў). Адна маладая жанчына з дзіцём здзіўлялася, чаму не прыйшлі на мерапрыемства іншыя маладыя бацькі са сваімі дзяцьмі, а нават не было тых бацькоў, чые дзеці актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Гэтыя талковыя пытанні пакуль што застаюцца без адказаў.

Новае ў Орлі гэта адсутнасць зацікаўленасці маладых мешаных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF