Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Творчасць гэта люстра жыцця Лявона Тарасэвіча

Уршуля ШУБЗДА

Сёння гэта адзін з лепшых мастакоў у Польшчы. Прымаюць яго ў самых лепшых галерэях. Як падкрэслівае, цэлы час знаходзіцца ў дарозе, аднак знаходзіць час на сустрэчы са сваімі землякамі. Менавіта адна з іх прайшла 26 верасня ў камерным Склепе з культурай Аб’яднання АББА. Вёў яе традыцыйна Мікола Ваўранюк. Cустрэча з мастаком давала магчымасць даведацца больш пра Лявона Тарасэвіча не толькі як пра мастака, але перш за ўсё як ураджэнца Падляшша і беларуса.

— Лявон, апрача таго, што з’яўляецца выдатным мастаком, мае адну файную рысу характару — ён сапраўдны. Ён адкрыта гаворыць аб гэтым, што яго баліць, што баліць нас, што нас непакоіць. Ён мае адвагу і ніколі не паўтараецца, — адзначыў Дарыюш ШадаБажышкоўскі.

На сустрэчу прыйшлі сябры прафесара, але таксама асобы, якія ведаюць Тарасэвіча перш за ўсё праз яго творчасць. Невялікая зала ў Пачатковай школе № 4 у Беластоку была запоўнена гасцямі.

— Я была ў групе, у якой, можна лічыць, мы вучыліся жыццю, мастацтву... усяму. Ён вучыў нас як успрымаць мастацтва, як слухаць музыку. Калі толькі маю магчымасць, еду на выстаўку, сачу. Сустрэчы з ім інспіруюць. Кожная нагода на вагу золата, — сказала Іаанна Якубюк.

Лявон Тарасэвіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў Валілах. Скончыў Варшаўскую мастацкую акадэмію. Менавіта ў студэнцкім перыядзе ўключыўся ў беларускае жыццё.

— Я да беларускага асяроддзя дайшоў на другім годзе студыяў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF