Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Пушча вандроўнікаў

Яўген ВАПА

Чалавек безупынна ў дарозе.Так было стагоддзямі, так і засталося па сённяшні дзень. Людзі вандруюць за хлебам ці за сямейнымі справамі. Уцякаюць перад хваробамі і войнамі. Рызыкуюць вандроўкі ў гандлёвых справах, каб зарабіць грошы. Была, ёсць і будзе шматмільённая група паломнікаўвернікаў у кожнай канфесіі, што вандруюць у згодзе з прыказамі і праўдамі Божымі, але таксама адчуваючы ўнутраны голас суцішэння ў сакральнай прасторы.

Урэшце людзі пачалі вандраваць не толькі па гарызантальнай зямлі, але выбраліся ў неабсяжны, бязмежны космас, здаецца, з надзеяй і спадзяваннем каланізацыі гэтай вертыкальнай прасторы. Так як калісць у час вялікіх геаграфічных адкрыццяў людзі пазналі новыя кантыненты і народы, то зараз усе жывуць надзеяй на іншапланетнае засяленне і сустрэчу іншапланецян. Ці гэта песня далёкай будучыні, ці можа ўжо заўтра будзем сведкамі бліжэйшых, касмічных сустрэч? Пажывем, пабачым.

Вернемся аднак пакуль да рэальных, чалавечых нораваў. «Не сядзіцца яму ў хаце», — гавораць пра тых, што не могуць жыць без працы. Яны на панадворку, полі, ці дома заўсёды знойдуць нешта, пры чым можна пакорпацца. Іншыя непаседы цягнуцца часта да любой кампаніі, не «памятаючы» пра свае справы і абавязкі. «За кампанію то і цыган павесіўся», — часта чуюць пад сваім адрасам пасля чарговых, выпадковых, неспадзяваных бадзянняў. «Дастаткова толькі свіснуць, а ён напэўна прыбяжыць», — гаварылі пра такіх у маім наваколлі. Асобнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF