Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Мы — цяпер

Міраслаў ГРЫКА

«Цяпер» штораз часцей спасылаюся на «калісь.» І чым старэйшым я станаўлюся, тым больш «калісь» становіцца «цяпер». Хоць гэта было не маім намерам, я адбываю своеасаблівае падарожжа ў часе. Вобразы мінулага і будучыні, здаецца, цесна заблыталіся. Адны рэзаніруюць на другія, на асобныя іх праекцыі, аднак, паказваюць тое самае, хоць і некалькі адрознае. Калісь было паіншаму, інакш цяпер, яшчэ інакш будзе або ўжо ёсць. Прэснае ўладаранне ПіС накладваецца на мае дзіцячыя ўспаміны сярмяжнай гамулкаўшчыны. Тая ж рыторыка, тая ж шматслоўнасць прапаганды геркаўскай эпохі накладваюцца на пакручастыя заявы Маравецкага. «Мы хочам змяніць рэчаіснасць!» — запэўнівае старшыня ПіС. Я пытаюся, ці ў чарговую ілюзорную палітычную сістэму, можа, падобную на ленінскую ці яшчэ больш заблытаную?

Ілюзііутопіі — салодкая прынада для заблытаных натоўпаў. Яны кіруюцца інстынктам змен. Радыкальнымі зменамі ў палітычнай сістэме вабіць вядомы нам старшыня. Варта памятаць, што рэальнасць як такая, гэта сутнасць змен, трансфармацый, працягласці. Дык як жа змяняць тое, што па сваёй сутнасці зменнае? Хутчэй справа ў схапленні рэальнасці за морду. І за ёю — народу за рыла. Рэальнасць — няўмольная валацільнасць. Гэта проста рэальнасць. Хто каго падводзіць пад дурнога хату?

Я не магу дараваць сваім настаўнікам у беластоцкім ліцэі, не ўсім, вядома, але большасці ведзенай пануючым рэжымам па шляху гуляючых у дурняў, што і яны прабавалі мяне адурыць. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF