Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Людзі без ідэі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Зусім нядаўна прайшла афіцыйная інфармацыя — у Беларусі агулам налічваецца больш 10 тысяч ідэолагаў на дзяржаўнай службе. Гэта складае прыблізна цэлы невялікі раён па колькасці насельніцтва. Прыкладам такі як Зэльвенскі ці Свіслацкі. Цэлая армія прапагандыстаўкантралёраў — людзей, якія прызваныя пільнаваць правільнасць і непахіснасць дзяржаўнай ідэалогіі, трымаць іншых у страху. Пасады ідэолагаў чатырнаццаць гадоў таму ўведзены начальнікам дзяржавы ва ўсіх працоўных калектывах, у якіх працаўладкавана не менш 150 чалавек. Падлічыць дастаткова цяжка, але можна ўявіць, што сумы грошай, выдаткаваных з дзяржаўнага бюджэту цягам 14 гадоў на заробкі гэтых „спецыялістаў”, а па сваёй сутнасці дармаедаў і нахлебнікаў, досыць значныя.

Заходняму чалавеку, напэўна, цяжка вытлумачыць, што ж гэта за загадкавая прафесія — ідэолаг — і ў якіх навучальных установах такому вучаць. Тым больш, што на іх нідзе сапраўды не вучаць у Беларусі — аніводная навучальная ўстанова краіны не выпускае такіх адмыслоўцаў з запісам „ідэолаг” у дыпломе.

Дык што ж гэта за людзі „асаблівага складу”, паклікання і місіі? Адкуль яны бяруцца? Дзеля паўнаты карціны варта дадаць, што з тых 1011 тысяч ідэолагаў значная частка сумяшчае ідэалагічныя функцыі з іншымі працоўнымі абавязкамі. Але як можна казаць пра прафесійнае і якаснае выкананне тых абавязкаў, калі асноўнае заданне — гэта сачэнне, пільнаванне і „прамыванне мазгоў” падначаленым ці калегам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF