Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Сапфірны юбілей

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

26 верасня, у Літаратурную сераду, ладжаную Падляшскай ксёнжніцай у яе актавай зале, адбылася сустрэча з нашай журналісткай Мірай Лукшай, сёлетняй лаўрэаткай беластоцкай літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага. Мадэравала сустрэчу і пытанні Юбілярцы ставіла Юстына Саўчук.

— Як усё пачалося?

— Мяркую, што мой першы літаратурны тэкст быў надрукаваны ў „Ніве” ў красавіку 1973 года. Быў гэта верш „Нарва рушыла” ў «Парнасіку», а ў кастрычніку на Літаратурнай старонцы Літаб’яднання „Белавежа” верш «Сэрца»; была я тады ў першым класе ліцэя. І першыя тэксты былі напісаны пабеларуску. Я іх мела прачытаць мітрапаліту Васілію, які наведаў маю прыходскую царкву ў Семяноўцы. Калі я прачытала, ён абняў мяне, пагладзіў, пацалаваў і сказаў: „Дзіця, ты пішаш панашаму, пішы далей”. Я тады вельмі ўсхвалявалася ад такой цёплай заўвагі гэтага добрага чалавека, таксама натхнёнага нашай мовай. А пасля пісала, у прынцыпе, у „Ніву”. Там была задуманая рэдактарам Валкавыцкім літаратурная рубрыка „Парнасік”, якая дала старт пазнейшым прызнаным аўтарам. А маё жыццё завязалася вакол „Нівы”. І ўсё маё спелае жыццё пайшло з беларускай мовай, з „Нівай”. І гэта мяне вызначыла.

— Ну, пісаць вершы сабе гэта адно, але паказаць сябе свету аўтарам кніжкі гэта ўжо іншая справа. Ці было гэта складанае рашэнне, ці быў гэта натуральны парадак падзей?

— З майго літаратурнага дэбюту да выдання першай кніжкі прайшло шмат часу. Маёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF