Ніва № 39 (3255), 30 верасня 2018 г.

Грушка — святое дрэва Камянецкай зямлі (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ідэалагічная заядласць і пагрозы камуністаў не спынілі людзей. Пасля таго як капліцу і дрэва знішчылі ў 1960 годзе, суцяшэнне прыйшло ад прыроды. Дрэўца само па сабе пусціла пасынкі і адрасло. Гэтую навіну перадавалі з вуснаў у вусны, ідэалізавалі. Цудоўнае аднаўленне дрэўца падмацавала свабодалюбівы пушчанскі народ, загонены ў калгасы. Да Грушы зноў цягнулі паломніцтвы, месца зноў пазначылі абарочнымі крыжамі. Ідэалагічныя службы спачатку ігнаравалі з’яву і з недаверам сачылі за ходам здарэнняў. Найбольш хвалявала іх напорыстасць жаночага роду, які поўнасцю ігнараваў пагрозы і штрафы. І каб не сумнявацца ў правільнасці сваіх крокаў, камуністы зноў прымянілі насілле. У 1970 годзе святое дрэва і крыжы яшчэ раз знішчылі. Месца зааралі і пасадзілі бульбу. Выкараніць звычкі і любоў да месца аднак не пашанцавала. Наадварот, той канец стаў новым, надзейным пачатакам.

Грушка... адрасла трэці раз.

Сёння ўжо немагчыма аддзяліць два жудасныя здарэнні, два жывыя патокі памяці зліліся ў адну бясспрэчную праўду. А праўда, як верыць пушчанскі народ, не патоне ў акіяне хлусні, яна заўсёды выплыве наверх.

* * *

Спачатку я абышла дрэва і прысела ў яе лагодным цяні. Святая груша здзіўляе разгалінавасцю, у якой многія паломнікі бачаць форму крыжа. Ад нізу яна вырастае ў два ствалы, з якіх адзін раздзяляецца яшчэ на дзве часткі. У народзе вераць, што кшталт дрэва паказвае ўсе тры грушы, што пасля 1970 года (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF