Ніва № 39 (3255), 30 верасня 2018 г.

Як іспанская дзяўчына стала беларускай паэткай

Мікола ВАЎРАНЮК

Размова з Анхелай Эспіносай Руіс была праведзеная Міколам Ваўранюком у студыі Беларускага Радыё Рацыя ў Беластоку.

— Вы не проста з Іспаніі, а з самага яе поўдня, з Малагі. Гэта, выбачайце, для нас калі не канец свету, то Еўропы дакладна.

— Яно так і ёсць — канец Еўропы. У нас ёсць нават балкон Еўропы ў горадзе Нэрха каля Малагі. У прынцыпе я павінна быць далёкай ад усяго беларускага.

— Дык адкуль у дзяўчыны з поўдня Іспаніі зацікаўленасць Беларуссю, беларускай мовай?

— Калі мне было пятнаццаць гадоў я атрымала вельмі цікавую стыпендыю па дыпламатыі ад Дзяржаўнага сакратарыята ЗША. Я была адзінай іспанкай на гэтай праграме. Там былі людзі з розных краін Еўропы, Азіі, канешне, з розных штатаў. Я там упершыню пачула славянскія мовы. Я не чула розніцы між імі, не ведала, дзе адна славянская мова канчаецца, а пачынаецца другая. Гэтыя мовы мяне заінтрыгавалі, спадабаліся па гучанні. Дамінавала, канешне, руская мова, але была пара палякаў, якія разпораз перакідваліся польскімі словамі, быў украінец, былі беларусы...

— Беларусы, якія размаўлялі пабеларуску?

— Адзін хлопец стаў абмяркоўваць нейкую справу з украінцам і яны перайшлі на родныя мовы. Хаця ён быў наогул рускамоўным, то ў спрэчцы перайшоў на беларускую. Іншыя людзі з былога СССР сталі наракаць, што яны нічога не разумеюць. Я нават спыталася: «А чаму вы не разумееце? Яны не парасейску (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF