Ніва № 39 (3255), 30 верасня 2018 г.

У Супраслі свабода стварання

Міра ЛУКША

У рамках Еўрапейскіх дзён спадчыны 9 верасня ў Супраслі пачалася выстава маладых мастакоў «Свабода стварання! Стваранне свабоды». Чацвёра маладых мастакоў з Беласточчыны выводзяцца з недалёкага манастыру Мастацкага ліцэя імя Артура Гротгера ў Супраслі, і такім чынам звязаны яны з гэтым горадам. Іх сямейныя дамы раскіданыя па ўсім рэгіёне паўночнаўсходняй Польшчы. Іх мясцовыя, сямейныя традыцыі, якія паўплывалі на развіццё іх творчай свядомасці і ідэнтыфікацыі паказвае адбор твораў, вельмі разнастайных, у той жа час, надаючы яму форму рознакаляровай мазаікі. Таксама індывідуальныя рысы аўтараў, іхнія тэмпераменты і асабістыя страсці выяўляюцца не толькі ў сюжэтах, але і ў шырокім дыяпазоне тэхнік і мастацкіх дысцыплін. Глядач мае кантакт з традыцыйнымі рашэннямі мастацкай тканіны, і з сучаснай формай перадачы — плакатам. Усе гэтыя аспекты даюць глыбокае сведчанне аб творчай свабодзе, якая з’яўляецца натуральным вынікам асабістай свабоды кожнага з аўтараў, даючай магчымасць развівацца, спазнаваць сябе, культываваць спадчыну мінулых пакаленняў, але, перш за ўсё, фармаваць навакольную рэчаіснасць у свабоднай краіне. Артысты: Маргарыта Баўтручук (Гайнаўка) — студэнтка Акадэміі мастацтваў у Лодзі (факультэт графікі і жывапісу), Кацярына Гліва (Храбалы) — студэнтка АМ у Гданьску — факультэт скульптуры і інтэрмедыяў, Марта Янкоўская (Сувальшчына) — студэнтка АМ у Лодзі — факультэт тканіны і адзення, Якуб Сабчак (Алецка) — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF