Ніва № 39 (3255), 30 верасня 2018 г.

Беларуская моладзь: «Чакаем Папу ў сваёй краіне!»

Уршуля ШУБЗДА

«Не будзьце маладымі лабірынту, але маладымі ў дарозе», — сказаў Папа Францішак у час сустрэчы з моладдзю ў Вільні. Тут, 22 верасня, на Кафедральную плошчу прыбыло каля 30 тысяч чалавек, з якіх больш за паўтысячы — з Беларусі.

Вільня на выхадных жыла чаканнем Папы Рымскага. Пра важную падзею сведчылі не толькі рэкламныя плакаты з выявай Папы і загадзя абгароджаныя вуліцы ў цэнтры горада — пра візіт гаварылі найперш людзі. Ужо ў суботу з раніцы беларусыкатолікі сустрэліся на святой імшы ў касцёле св. Рафала Архангела. Сярод паломнікаў са шматлікіх парафій Беларусі былі таксама беларусы Літвы.

— Гэта вельмі знакавая падзея таму, што Ян Павал ІІ прыязджаў 25 гадоў таму і 25 гадоў не было Пантыфіка. Папа Францішак для шмат каго стаў такім блізкім родным. Таму пабыць, паслухаць, паглядзець яго ўжывую, я думаю, для людзей вельмі шмат чаго значыць, — сказала прадстаўніца беларускай меншасці ў Вільні Людвіка Кардзіс.

Сустрэча

з духоўным лідарам

Перш за ўсё маладыя пілігрымы з Беларусі прыбылі са сваімі спадзяваннямі і чаканнямі.

— Гэта незвычайна. Не кожны дзень сустракаеш Папу. І не кожны год, — мяркуюць паломнікі з Маладзечна і Ліды. — Гэта рэдкая падзея, якая адбываецца, мабыць, адзін раз у жыцці. Вельмі чакаем.

На Кафедральнай плошчы сярод сцягоў з усяго свету лунаў таксама белчырвонабелы сцяг маладых пілігрымаў з Менска.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF