Ніва № 39 (3255), 30 верасня 2018 г.

Дзве хуткасці мяжы ў Кузніцы

Яўген ВАПА

Пасля некалькіх месяцаў адсутнасці мне ізноў удалося на некалькі дзён выправіцца ў турыстычную паездку ў Беларусь. Так як і папярэднім разам адправіўся я на цягніку БеластокГродна. Цана білета ўжо даступная для кожнай кішэні і пэўныя гадзіны праезду ў памежны горад, а гэта важныя аргументы ў планаванні паездкі. Ну і месца ў цягніку значна больш, чымсьці ў маршрутцы, і ногі можна распрастаць на вагонным калідоры. Цягнік з Беластока ў КузніцуБеластоцкую імчыць без аніякіх прыпынкаў па маршруце толькі сорак хвілін. У Кузніцы да адпраўлення ў гродзенскім напрамку пасажыраў чакае аж гадзінны перапынак. У тым часе пасля паўгадзіннага суцішша завітваюць да нас польскія памежнікі і мытнікі. Усё адбываецца ў санлівай атмасферы, без нервовасці з боку падарожных і службаў. Падарожныя гэта ў многім турысты, якія карыстаюцца бязвізавым рэжымам, і беларусы, якія ўжо ў Польшчы ці Еўропе знайшлі свае месцы працы і, хіба, пастаяннага жыхарства. З намі ў купэ ехалі маладыя людзі, звязаныя з Кракавам, і жанчына, што даўно з’ехала на працу ў Італію. У суседніх купэ было многа сем’яў, што з дзецьмі прыязджаюць ужо толькі наведаць сваіх блізкіх у роднай Беларусі. Эканамічныя гастарбайтары вяртаюцца найчасцей з польскімі пашпартамі як паўнапраўныя грамадзяне гэтай краіны. Гэта выразна паказваюць і польскія статыстыкі, з якіх вынікае, што ў апошніх трох гадах колькасць беларусаў, якія атрымалі дазвол на працу над Віслай і польскае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF