Ніва № 39 (3255), 30 верасня 2018 г.

Прычыны і наступствы

Віктар САЗОНАЎ

Беларусь многія лічаць выпрабавальным палігонам Расіі. Маўляў, многія рэчы напачатку Масква выпрабоўвае на беларускім грамадстве, а пасля, калі эксперымент праходзіць так, як трэба, яго ставяць там, у Расіі. Калі ж штосьці пайшло не так, то ўносяць пэўныя карэктывы і адпраўляюць у Беларусь на пераздачу. Калі і другі раз не праходзіць, зноў дапрацоўваюць, але ў сябе эксперыментаваць не рызыкуюць. Вось, прыкладам, як гэта было з дэкрэтам пра дармаедства. Гучала гэтая тэма і ў расійскай Думе даволі востра, але пасля беларускіх пратэстаў пра яе як бы і забыліся зусім, і ніхто не памятае хто яе там падымаў.

Таму вельмі здзіўляе, што пенсійную рэформу Крэмль не малпуе з разважлівага беларускага досведу, а таранам прасоўвае як мага хутчэй, не зважаючы на масавыя пратэсты сваіх грамадзян і яе татальную непапулярнасць. Кіраўнік Расійскай Федэрацыі гатовы сваім рэйтынгам ахвяраваць, абы яна хутчэй была зацверджана. А зводзіцца тая рэформа ў асноўным да банальнага павелічэння пенсійнага ўзросту грамадзян і толькі.

У Беларусі зараз многія непапулярныя меры ўкараняюць хоць дробнымі дозамі ды часта. Малымі порцыямі, як да атруты, прывучаюць грамадства. Вось паліва даражэе хоць і часта, але толькі на адну капейку. І ўжо пра тыя паліўныя пратэсты, якія былі раней, грамадства даўно забылася. Ну хто будзе бунтаваць з за адной капейкі. А што іх накапае ў хуткім часе на круглую суму, дык гэта і не заўважна. І з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF