Ніва № 39 (3255), 30 верасня 2018 г.

15 гадоў Студыі фальклору «Жэмэрва»

Аляксей МАРОЗ

Студыя фальклору падляшскіх беларусаў «Жэмэрва» была заснавана восенню 2003 года і 15 верасня гэтага года ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах урачыста адзначыла свой 15гадовы юбілей. Публіка, сабраная ў музейнай клуні і вакол яе, слухала песень і глядзела народныя танцы ў выкананні «Жэмэрвы» і калектываў з Рэспублікі Беларусь — «Церабяначак» з вёскі Церабень і «Гаманіны» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў Мінску. Жывапісцы з Беларусі раней прыехалі на пленэр у Раманаўку, у якой Студзіводскі музей 16 верасня наладзіў святкаванні. Прынялі яны таксама ўдзел у семінары «Студзіводы Сегяневічаў», які адбыўся 15 верасня перад святкаваннем юбілею «Жэмэрвы» ў мяшчанскай хаце Музея малой айчыны ў Студзіводах. Зачытаныя на семінары даклады тычыліся гісторыі нашых малых айчын і лёсаў выхадцаў з іх. У мяшчанскім доме прэзентаваліся таксама пленэрныя карціны, намаляваныя ў Раманаўцы. Усе названыя мерапрыемствы Аб’яднанне Музей малой айчыны ў Студзіводах ладзіла ў рамках Еўрапейскіх дзён спадчыны.

— Мы ў 2003 годзе ў Студзіводскім музеі спаткаліся на летніку для дзетак і моладзі, прысвечаным нашым традыцыям, і там пачалі спяваць нашы песні. Наш калектыў заснаваны быў восенню 2003 года і яго членамі сталі ўдзельнікі летніка. Тады мы раздумвалі, як назваць калектыў. Я ў «Слоўніку мовы вёскі Храбалы» Міколы Врублеўскага знайшла слова «жэмэрва», што тлумачылася як кампанія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF