Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

Грушка — святое дрэва Камянецкай зямлі (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Раніцай, 27 жніўня 1960 года, на вуліцы раздаўся трывожны крык:

— Девчата, нэма вжэ Грушкы!

У Бушмічах выганялі кароў на пашу. Раней пайшлі чуткі, што ў дзень прыхадскога свята прыедуць разбіваць каплічку.

На вокліч адразу збегліся жанчыны. Яны кінулі ўсю работу і шчыльнай групай рушылі да Грушкі. Але за вёскай на мастку стаяла ўжо міліцыя і памежныя войскі. Ці бабскае шэсце прарвалася да месца? Архіўныя запіскі падаюць скупую інфармацыю, што здарэнню садзейнічаў супраціў вясковых жанчын. Верагодна, іх не пусцілі на месца, завярнулі. Усе гэтыя расказы пра скрыгат неба і плач святога дрэва быццам выняты з вуснай народнай творчасці. Ці не прыдумалі іх з мэтай справядлівай помсты?

Знішчэнне капліцы і дрэва ўлады падрыхтавалі заранёў. Яшчэ да сумна памятнай раніцы іконы былі перавезены ў царкву ў Вярховічах.

Грушу абвязалі тоўстым шнурком і падчапілі да трактара. Тады, як прысягалі відавочцы, на небе з’явіўся крыж. Ва ўспамінах прабіваецца адна важкая дэталь: той трактар быў краснага колеру. Трактарыст, які пагадзіўся вырываць грушу, не папаў у спісак герояў. У народзе скажуць, што дасягнуў яго гнеў і праклёны безабароных душ. Неўзабаве пасля здарэння мужчына загінуў пад коламі таго ж чырвонага трактара. Рахункі выраўняліся.

* * *

Расказы пра цуды і справядлівыя пакаранні — соль старажытнай Берасцейскай зямлі.

— Я то таго не бачыла, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF