Ніва № 38 (3254), 23 верасня 2018 г.

Між сяброў — дарагія „белавежцы”

Альжбета КЕДА

У асабістай бібліятэцы асабліва дарагія кнігі з аўтографамі. Як захаваць іх, каб не згубіліся, бо, на жаль, мала хто мае наступнікаў, крэўнікаў, якім цікава справа нашага жыцця. Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч вырашыў сабраць гэтыя знакі аўтарскай прысутнасці ў ягонай бібліятэцы пад адной вокладкай. Падрыхтаваў і выдаў кнігу „Аўтографы — разам”, дзе адфатаграфаваны 577 тытульных лістоў падараваных яму выданняў за немалы час: 19512018 гады. Чым з’яўляюцца для А. М. Пяткевіча аўтографы аўтараў? Пра гэта ён піша ў прадмове: „Надпіс на кнізе, перададзенай табе, — не толькі след чалавечай рукі. Скупыя словы дарчага надпісу гавораць многае пра асобу, якая зрабіла ласку гэтым дарункам і выказала з такой нагоды штосьці значнае на твой адрас”. Прадмова да гэтай кнігі — праўдзівы мастацкі твор, напісаны душою.

Шмат скажа чытачу экслібрыс Аляксея Пяткевіча, створаны Вячкам Целешам. Тут адлюстраваны асноўныя знакі яго жыцця: корпус універсітэта, кнігі, сонца маладзіковае — сімвал ТБМ, помнік Янку Купалу і настольны перакідны краязнаўчы каляндар, які ўжо шмат гадоў рыхтуе наш шаноўны краязнаўца.

Большасць подпісаў на тытулах кніг стандартныя: шаноўнаму — ад аўтара. А. М. Пяткевіч зважае і на гэта: „Выказванне тут можа несці і досыць трывіяльны, дзяжурны змест. Так бывае тады, калі асоба не блізкая табе”. Але і такія аўтографы шмат кажуць чытачу, сведчаць пра чалавечыя стасункі. Бо А. М. Пяткевіч і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF